Моладзевыя актывісты зладзілі сёння ўвечары (аўторак, 16 снежня) акцыю—напамін пра зніклых вядомых людзей Беларусі.
Такія акцыі традыцыйна ладзяцца ў 16-ты дзень кожнага месяца.
Сённяшняя прайшла ля кінатэатра «Беларусь», што ў раёне Раманаўскай Слабады.
Каля 30 чалавек сталі ў ланцуг са свечкамі і партрэтамі зніклых: Юрыя Захаранкі, Змітра Завадскага, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.
Потым на дрэвах алеі, што вядзе да галоўнага ўваходу ў кінатэатр, прымацавалі расцяжку «Кто следующий» з партрэтамі зніклых абапал гэтай расцяжкі.
Людзі, якія ідуць у кінатэатр, мусяць праходзіць пад гэтай расцяжкай.
Пасля гэтага моладзь рушыла да кінатэатра «Масква» на праспекце Пераможцаў (былы праспект Машэрава). Там яны таксама запалілі свечкі ды ўзялі ў рукі партрэты зніклых:
0
0
0
0
0
0