Форвард «Сатурна» (Расія) і зборнай Беларусі Леанід Ковель адмовіўся вярнуцца ў львоўскія «Карпаты».

Пра гэта ён паведаміў клубу ў афіцыйным лісце. Паводле гульца ён мае намер падаць пратэст у арбітражны суд у Лазане на вердыкт Палаты па развязанні спрэчак ФІФА пра тое, што яго пераход ў падмаскоўную каманду з’яўляецца незаконным.

Раней «Карпаты» паведамілі футбалісту, што да 21 снежня ён павінен прыбыць у распараджэнне львоўскай каманды. У выпадку адмовы «Карпаты» гатовы звярнуцца ў ФІФА з просьбай забараніць Ковелю гуляць за любую інушю каманду і пакараць гульца штрафам за парушэнне ўмовашў кантракту, піша расійскі партал Спорт-Сегодня.

***

Нагадаем, што 30 лістапада стала вядома, што пераход 22‑гадовага форварда «Сатурна» і зборнай Беларусі з львоўскіх «Карпатаў» у раменскі «Сатурн» у студзені 2008 году прызнаны несапраўдным.

Палата па вырашэнні спрэчак ФІФА пастанавіла, што ў футбаліста ёсьць дзеючы кантракт з украінскім клюбам, які сканчаецца ажно 31 сьнежня 2011 г.

Ковель дэбютаваў за «Сатурн» 30 ліпеня 2008 г. Згуляў у чэмпіянаце Расеі 13 матчаў. Мячоў не забіваў, толькі адзін у Кубку Інтэртота ды два за моладзевы склад «Сатурна». Гулец моладзевай і нацыянальных зборных Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?