Акцыя памяці зніклых беларускіх палітыкаў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і журналіста Змітра Завадскага прайшла 16 снежня на плошчы Якуба Коласа ў Менску.

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» усталі ў ланцуг з партрэтамі зніклых апанентаў рэжыму. У выкраданні і забойстве гэтых людзей міжнародная супольнасць падазрае высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

Пасля ўдзельнікі акцыі пачалі гучна скандаваць «Не — палітычнаму тэрору!» Акцыя працягвалася 20 хвілінаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0