Палац, што выстаўлены на продаж, быў збудаваны слынным архітэктарам Джузэпэ Сака.

Палац, што выстаўлены на продаж, быў збудаваны слынным архітэктарам Джузэпэ Сака.

Усяго за $5,9 млн.

Аўкцыён па продажы палацава-паркавага комплексу ў Свяцку Гродзенскага раёну, які знаходзіцца ў спісе помнікаў рэспубліканскага значэння, 9 снежня не адбыўся, бо не было пададзена заявак на ўдзел. Чарговы аўкцыён адбудзецца 19 снежня. Стартавая цана комплексу зніжаная на 20% і складае цяпер 13 млрд рублёў ($5,9 млн). Калі ў найбліжэйшыя таргі не знойдзецца ахвочых набыць шыкоўны палац Валовічаў за такі кошт, яго скароцяць яшчэ на 50%. У выпадку, калі прадаць палац не ўдасца, то яго лёс вырашыць уласнік — Гродзенскі райвыканкам. Адзін з магчымых варыянтаў, які разглядае ўласнік, — перадача палацу Нацбанку.

Палац у стылі барока збудаваў італьянскі архітэктар Джузэпе Сака, які зьяўляецца аўтарам іншых будынкаў, створаных у суседняй Горадні ў часы апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

За палякамі тут была створаная наркалагічная лякарня, адзіная на той час у Польшчы. Да 2005 году тут месцілася сухотная лякарня. Апошнія тры гады палац пустуе і паступова разбураецца.

Сямён Печанко; інф. БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0