З чацвёртай спробы зарэгістраваны Рух за Свабоду. Лукашэнка хоцькі-няхоцькі працягвае выконваць патрабаванні Еўропы. Хай фармальна, хай у гадзіну па чайнай лыжцы, але саступае.

Пусціў у шапікі пару незалежных выданняў, а вось цяпер і дзецішча свайго галоўнага канкурэнта па апошняй прэзідэнцкай кампаніі легалізаваў. Няўжо справы ў эканоміцы проста швах? Няўжо запасы вычэрпваюцца? Мабыць, так і ёсць.

Першую траншу расійскага крэдыту глынулі і не заўважылі. Падтрымка валютнага курсу вымагае велізарных сродкаў. Калі тэмпы інтэрвенцый Нацбанку захаваюцца, золатавалютныя запасы Беларусі скароцяцца на мільярд даляраў за адзін гэты месяц. У такой сітуацыі патрэбныя грошы чортавага Захаду. Вось ужо і заробак пакарацілі і рубель пачалі дэвальваваць.

У палітычным плане рэгістрацыя Руху прывядзе да аслаблення ролі палітычных партый, расчараванне якімі вялікае. Самыя актыўныя рэгіянальныя лідэры сабраліся ў Руху за Свабоду. Цяпер вакол гэтай легальнай арганізацыі будуць гуртавацца і многія партыйныя актывісты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?