Віцэ-сьпікеру Дзяржаўнай Думы Расеі Уладзімеру Жырыноўскаму і яшчэ некалькім расейскім палітыкам забаронены ўезд на тэрыторыю Ўкраіны, паведаміў кіраўнік прэс-службы МЗС Украіны Васіль Філіпчук у сераду.

Паводле ягоных слоў, Жырыноўскаму забаронены ўезд на тэрыторыю краіны «за выказваньні, якія прыніжаюць дзяржаўную годнасьць Украіны».

Раней Служба бясьпекі Ўкраіны забараніла ўезд ва Ўкраіну дэпутату Дзярждумы, дырэктару інстытуту краіны СНД Канстанціну Затуліну, які падтрымаў акцыі пратэсту супраць правядзеньня міжнародных вайсковых вучэньняў у Крыме.

РИА-Новости

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0