У сталіцы вялікая імавернасць выпадзення снегу ў навагоднюю ноч.
Як паведаміў агенцтву «Мінск‑навіны» начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітры Рабаў, у Мінску ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня, паводле папярэдняга прагнозу,
чакаецца невялікі снег і памераны мароз са слабым ветрам.Тэмпература паветра ў навагоднюю ноч ‑2… ‑7 марозу. Удзень 1 студзеня 0… ‑5 градусаў марозу.
За час пацяплення, з 1989 г. па 2007 год, навагоднюю ноч без снега менчукі сустракалі чатыры разы.