«Нягледзячы на палітычную кан’юнктуру, можна сцвярджаць, што, атрымаўшы нялёгкую гістарычную спадчыну,

мы паспяхова будуем беларускую дзяржаву». Аб гэтым кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей заявіў сёння ў Мінску на міжнароднай навукова‑практычнай канферэнцыі «Беларусь: этапы станаўлення дзяржаўнасці». Упершыню за доўгі час чыноўнік такога рангу зрабіў выступ па-беларуску.

Ён адзначыў, што распад СССР паставіў перад беларускім народам некалькі гістарычных альтэрнатыў. Рэалізацыя некаторых з іх прывяла б да страты суверэнітэту і знікнення Беларусі з палітычнай карты свету.

«Смутнае для краіны ліхалецце завяршылася ў 1994 годзе з выбраннем першага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі»,
— сказаў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.

Беларуская дзяржава ўзнікла выключна па волі народа, мяркуе кіраўнік Адміністрацыі.

«Беларуская дзяржаўнасць не была прынесена звонку. Полацкае і Тураўскае княствы, Кіеўская Русь і Вялікае княства Літоўскае — усё гэта вехі нашай гісторыі, этапы станаўлення беларускага этнасу», — сказаў ён.

Ён таксама падкрэсліў, што Беларусь яшчэ да вайны стала паўнацэннай еўрапейскай дзяржавай. «З 6 невялікіх паветаў Мінскай губерні ў 1921 годзе БССР да 1939 года ператварылася ў даволі моцную еўрапейскую дзяржаву з насельніцтвам больш як 10 млн. чалавек», — сказаў Уладзімір Макей. Беларусы працавалі ў тысячах эфектыўных сельгаспрадпрыемстваў, на высокатэхналагічных заводах, з’явілася Акадэмія навук, універістэт, ствараліся творы мастацтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?