У 2009 годзе «Газпром» паставіць у 2009 годзе ў Беларусь 21,5 млрд.куб.м газу. Іншых падрабязнасцей пакуль няма.

Беларусь і Расія падпісалі баланс на пастаўкі газу ў 2009 годзе, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на намесніка міністра энергетыкі РФ Анатоля Яноўскага. Паводле балансу ў 2009 годзе Беларусь атрымае 21,5 млрд.куб.м газу.

Нейкіх падрабязнасцей беларускія афіцыйныя крыніцы пакуль не даюць. На сайце расійскага Мінэнерга апошняе абнаўленне навін рабілася два дні таму.

На сайце «Газпрому» вельмі лаканічна паведамляецца пра тое, што «вынікам сустрэчы першага віцэ‑прэм’ера Беларусі Ўладзіміра Сямашкі і старшыні праўлення манаполіі Аляксея Мілера стала пацверджанне прыхільнасці выкананню ўмоваў кантракту паміж ААТ «Газпром» і ААТ «Белтрансгаз» ад 31 снежня 2006 году на пастаўку і транзіт газу ў 2007‑2011 гадах».

Тым дакументам, у прыватнасці, была вызначаная формула цаны з 1 студзеня 2008 году (яна адпавядае формуле цаны пры пастаўках расійскага газу ў Еўропу), а таксама паніжаючыя каэфіцыенты цаны на 2008‑2010 гг (0,67, 0,8 і 0,9 адпаведна). З 2011 году Беларусь мае плаціць за газ па цане, што забяспечыць роўную прыбытковасць з пастаўкамі ў Еўропу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?