Фота БЕЛТА
Пра яе сёння зноў гаварыў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю кіраўнікам падпарадкаваных сабе СМІ. Галоўнае не зарплата, а стабільнасць, заявіў ён. І высока ацаніў умовы МВФ. «Дзяржава гатова пайсці з тых сфер, дзе не можа быць эфектыўнага дзяржаўнага кіравання», абяцае ён.
«Трэба спыніць бюракратычны здзек з эканомікі, — грымеў ён. — Не павінна быць засілля бюрактарыі ў гэты перыяд, калі навокал шугае полымя фінансава‑эканамічнага крызісу».
«Не павінна быць залішняга адміністрацыйнага ціску на эканоміку, неабходна лібералізаваць усе гэтыя працэсы і даць магчымасць усе гэтыя працэсы і даць магчымасць людзям спакойна працаваць», ‑ сказаў ён.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што
вельмі важна падтрымліваць ініцыятыву саміх людзей, трэба даць ім магчымасць свабодна рэгістраваць свае прадпрыемствы і спакойна працаваць.
«Мы павінны разняволіць дзяржаўныя прадпрыемствы да ўзроўню прыватных», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён дадаў, што дзяржава гатова пайсці з тых сфер, дзе не можа быць эфектыўнага дзяржаўнага кіравання.
Ён адзначыў, што ў Беларусі будзе праводзіцца прыватызацыя па спісу шэрагу прадпрыемстваў, але сістэмаўтваральныя прадпрыемствы, калі і прадаюцца, то толькі ў выключных выпадках. Такіх выключных выпадкаў сёння ў Беларусі няма, нават нягледзячы на фінансавы крызіс.
Лукашэнка адзначыў, што ён падпісаў важныя дакументы, што тычаць лібералізацыі эканомікі. У найбліжэйшы час яны будуць апублікаваныя.
У цяперашніх умовах галоўнае не зарплата, а стабільнасць эканомікі, заявіў ён.
Наконт размоў аб тым, што, маўляў, Аляксандр Лукашэнка ўпершыню знізіў зарплату бюджэтнікам, кіраўнік дзяржавы растлумачыў: «Ды не скараціў, а павысіў, толькі не на 25 працэнтаў, а на 5 працэнтаў. Сёння, як гэта ні дзіўна гучыць, галоўнае не зарплата, а стабільнасць рубля, фінансавай сістэмы, а значыць, і эканомікі. А эканоміка і стабільнасць - гэта рабочыя месцы людзей. У нас у эканоміцы працуюць мільёны людзей».
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка назваў умовы МВФ выканальнымі і нават хваліў іх: «Калі мы сёння вельмі вялікую масу беларускіх грошай накіруем у грамадства, куды гэтыя грошы пойдуць? Людзі будуць мяняць іх на долары - не хопіць долараў, што тады? Вось тады і пачнецца ажыятаж. Таму гэта не скокі пад тэмп МВФ. Яны правільна гавораць: вы просіце ў нас $2 млрд. крэдытаў, якія заўтра будуць паглынуты гэтай рублёвай масай. Яны абсалютна правы. Бо мы ў іх просім, і яны дыктуюць пэўныя ўмовы. І ў гэтым выпадку яны не прадыктавалі нам ніякіх невыканальных умоў».