Уласнік «Пятага элемента», які купіў дом Караткевіча ў Оршы, набыў і суседнюю хату, каб зрабіць у ёй музей
Раней «Наша Ніва» паведамляла пра тое, што бізнэсмен Андрэй Балабін, уласнік «Пятага элемента», выкупіў хату Уладзіміра Караткевіча ў Оршы.
Чытайце: Уласнік «Пятага элемента» выкупіў дом Караткевіча ў Оршы, каб перадаць яго музею
Сам Балабін — ураджэнец Оршы. Жаданне выкупіць дом ён тлумачыў пачуццём важнасці падтрымкі праектаў беларускай культуры.


Як стала вядома «Нашай Ніве», у сярэдзіне студзеня 2019 года Балабін выкупіў і суседні з хатай Караткевіча дом №8 на гэтай вуліцы.
Раней ён належаў двум братам з Сургута.
Па нашай інфармацыі, бізнэсмен хоча зрабіць музей у гэтай суседняй хаце, а ўласны дом пісьменніка павінен стаць адным з цэнтральных экспанатаў і самастойным аб'ектам.
Балабін пацвердзіў факт пакупкі, але ад разгорнутых каментароў адмовіўся.
«Так, я купіў суседнюю хату. Але не хачу расказваць пра палову справы. Калі будзе гатовы праект — тады пакажам», — сказаў ён «Нашай Ніве».
Каментары