Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 20 снежня ў Беларусі воблачна. Часам ападкі (дождж, мокры снег). На большай частцы тэрыторыі галалёд, на дарогах галалёдзіца. Месцамі туман. Вецер 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да мінус 6°C, па захадзе да плюс 2°C, днём ад мінус 3 да плюс 3°C.

У Мінску 20 снежня воблачна. Часам ападкі (дождж, мокры снег), слабы туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1—3°C, днём ад мінус 1 да плюс 1°C.

У наступныя двое сутак, 21 і 22 снежня, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор’е.

21 снежня на большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвы 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да мінус 7°C, днём ад мінус 4 да плюс 2°C.

22 снежня на большай частцы тэрыторыі снег, мокры снег, днём па паўднёвым захадзе дажджы. галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу ад 0 да мінус 7°C, па ўсходзе да мінус 9°C, днём ад 0 да мінус 5°C, па паўднёвым захадзе да плюс 3°C.

У Мінску 21 снежня воблачна. Часам снег, мокры снег. Галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўднёвай чвэрці 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1—3, днём ад мінус 1 да плюс 1°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?