Сенатары з Грамадзянскай Платформы выкінулі з польскага бюджэту запіс, які гарантаваў тэлеканалу Белсат 18 мільёнаў злотых (каля 6 млн даляраў) фінансавання.
Паводле інтэрнэт-сайту TVP.Info, яны зрабілі гэта на асабістую просьбу міністра замежных справаў Радаслава Сікорскага.
У такой сітуацыі Белсат мае толькі каля 1,7 млн. даляраў гарантаваных у бюджэце грошай, а астатнія 18 мільёнаў злотых (6 млн даляраў) можа атрымаць пасля двухбаковых перамоваў з МЗС-ам.
Як паведаміла дырэктарка Белсату Агнешка Рамашэўская, гэта прыкрая сітуацыя,але яна спадзяецца, што патрэбныя для далейшага функцыянавання тэлеканалу сродкі знойдуцца.
Тым часам тэлеканал падаў дакументы ў беларускі МЗС на рэгістрацыю свайго прадстаўніцтва ў краіне.