У навагоднюю ноч будзе падоўжаны час работы некаторых маршрутаў сталічнага грамадскага транспарту, паведамілі БелаПАН у прэс‑службе Мінгарвыканкама.

Метрапалітэн у ноч з 31 снежня на 1 студзеня будзе працаваць да 3.00.

Да 3.30 працягнецца праца аўтобусаў па маршрутах: №29 «Кунцаўшчына — Кульман», №42 «Кунцаўшчына — Сухарава‑6», №52 «Лошыца — Вакзал», №72 «Шабаны — Аўтазаводская», №73 «Сярова — Вяснянка», №99 «Уручча‑4 — 9‑ы км», №113 «Аўтавакзал «Маскоўскі» — Тубдыспансер», №121 «Кунцаўшчына — Сухарава‑6».

Да гэтага ж часу будуць працаваць тралейбусныя маршруты:

№26 «Чыжоўка — Кабушкіна», №27 «Дружная — Курасоўшчына», №45 «Паўднёвы Захад — Дружная», №48 «Сухарава — Кунцаўшчына», №51 «Дружная — Курасоўшчына», №53 «Малінаўка‑4 — Зялёны Луг‑7», №60 «Ангарская‑4 — ст. м. «Магілёўская», №62 «Уручча‑2 — Уручча‑4».

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0