Мінск. Разбіралася справа аб двух салдатах з канвойнай каманды, каторыя вялі ў Ігумен у турму двух арыштантаў і адну кабету і пры гэтым згвалтавалі тую кабету. Тымчасам адзін арыштант уцёк. Тут салдаты спалохаліся і, каб схаваць канцы ў ваду, застрэлілі таго арыштанта, што застаўся, а пасля сказалі, быццам забілі яго баронячыся. Але скрыўджаная кабета выдала іх, і суд абоіх прыгаварыў на вечную катаргу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?