І ён іх атрымае, калі прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ды саступіць «Газпрому» кантрольны пакет акцый «Белтрансгазу».
У пятніцу Лукашэнка гуляў у Маскве ў хакей Ягоная зборная зорак сусветнага хакею прайграла камандзе Газпром-Экспарт 5:9 Фота Спорт-Сегодня |
«КоммерсантЪ» цытуе словы Лукашэнкі пра гатоўнасць адплаціць Расіі за «падстаўленае плячо» і прыводзіць
тры варыянты такой аплаты: прызнанне незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, падпісанне дамовы аб сумеснай сістэме СПА ды саступку «Газпрому» кантрольнага пакету акцый «Белтрансгазу».Апошняе можа стаць платай за адмову павышэння платы за газ.
Зважаючы на апошні дыпламатычны скандал, сённяшнюю сустрэчу «Ъ» называе дыпламатычнай перамогай беларускага боку.
Нагадаем, што Беларусь ужо патраціла першую частку расійскага крэдыту ў памеры $1 млрд, другая транша крэдыту мае паступіць у краіну ў лютым 2009 году. Працягваюцца перамовы з МВФ, які выставіў умовай атрымання $2 млрд дапамогі дэвальвацыю рубля на 10% ды спыненне росту заробкаў.
А на апошняй сустрэчы з кіраўнікамі дзяржаўных СМІ Лукашэнка заявіў, што звяртаўся да ЗША па крэдыт $5 млрд. Адказ прыйшоў у суботу.
«Мы абмяркоўвалі з уладамі Беларусі розныя тэмы. Прымаючы да ўвагі эканамічны крызіс, мы рэкамендуем краінам звяртацца па крэдыты да МВФ. ЗША сёння не выдзяляе крэдыты на двухбаковай аснове. І ў выпадку з Беларуссю мы бачым, што яна ўжо звярнулася па крэдыт да МВФ»,— заявіў ПРАЙМ-ТАСС часова павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур. Пры гэтым ён не ўдакладніў, ці насамрэч у запыце афіцыйнага Мінску фігуравала сума ў $5 млрд.