Сёння габрэі ўсяго свету адзначаюць Хануку, свята ў памяць ад ачышчэнні ерусалімскага Храму і аднаўленнем богаслужэння ў ім, што паследвала за разгромам і выгнаннем з Ерусаліму войска старажытных грэкаў. Яшчэ гэта свята цуду: увайшоўшы ў апаганены Храм, габрэі ўбачылі, што ў рытуальным каганцы алею засталося ўсяго-толькі на адзін дзень, але тым не менш яны запалілі той каганец, ды алей у ім гарэў восем дзён запар.

Сёлетняе Ханука пачалася ў нядзелю вечарам з першымі зоркамі і працягнецца восем дзён. Падчас святкаванняў кожны дзень на ханукіі, дзевяцісвечніку, будуць запальваць па адной новай свечцы, а на габрэйскім стале акрамя заўсёдных святочных страваў з’явяцца ханукальныя пончыкі.

У адрозненні ад хрысціянства ў артадаксальным юдаізме няма строгай іерархіі святаў ( за выняткам найгалоўнага — свята суботы), але напрыклад у Амэрыцы, дзе большасць габрэяў — нашчадкі выхадцаў з нашай часткі Еўропы, Ханука шануецца найбольш. Тут, пэўна, адбілася блізіня шанаванага каталікамі і пратэстантамі Раства. Габрэі маюць свой адрозны каляндар, дзе даты год на год не прыпадаюць, але калі-нікалі (як, дарэчы, і сёлета) Ханука каляндарна сыходзіцца з Калядамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?