Радавацца тут няма чаму.

Рэжым ратуе беларускасць ад польскіх ксяндзоў? Не смяшыце. Чхаць ён хацеў на гэту беларускасць.
Рэжым — па‑першае — дэманструе перад Касцёлам сваю сілу. Трэба папросту час ад часу паказаць, «хто ў хаце гаспадар». Па‑другое (я перакананы, што гэта галоўны матыў гэтай эпапеі) — улады (канкрэтней, КГБ) імкнуцца справакаваць раскол унутры Касцёла. Вось чаму ўсё гэта падаецца ў патрыятычнай упакоўцы (маўляў, мовы не ведаюць, ментальнасці не разумеюць).

Ну, а тое, што ў Касцёле, дакладней, у Гарадзенскай дыяцэзіі, ёсць выпадкі дыскрымінацыі і прыніжэння беларускасці, то гэта так. Толькі тут галоўную ролю іграюць не прыезджыя палякі, а «палякі» мясцовага вырабу. Але гэтая

праблема павінна быць вырашана ўнутры Касцёла, а ўжо напэўна не з удзелам псеўдабеларускай улады з савецкай генеалогіяй.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?