У Мядзеле жыве каля 8 тысяч чалавек, тры з якіх — моладзь.У Мядзеле дзве сярэднія школы, гімназія, дзіцячая юнацкая спартовая школа, дом дзіцячай творчасці, раённая бібліятэка, музычная школа.
Таму калі ты не здольны да спорта, то ідзі ў Дом дзіцячай творчасці, там цябе будуць вучыць вязаць, вышываць, выразаць з дрэва, альбо гуляць у лялькі, а калі цябе і гэта не зацікавіць – сядзі дома, чытаючы кнігу з раённай бібліятэкі альбо поўнасцю ахвяруй вольным часам і шчыра вучыся.
Дзіцяча-юнацкая спартовая школа размяшчаецца на беразе возера Мястра і асноўную частку спартовых секцый складаюць водныя, то бак веславанне. Калі казаць пра валейбол, баскетбол, настольны тэніс, то яны існуюць толькі ў школах. Футбол, вялікі тэніс, плаванне — у Мядзеле такога няма, няма ні секцый ні спецыялістаў.
Дом дзіцячай творчасці размясціўся ў будынку былой школы. Яна як выглядала 40 год таму, так і выглядае цяпер. Капрамонту будынак ДДТ не ведаў.
Музычная школа недалёка адышла ад ДДТ па стане памяшкання і вельмі добра калі яна штогод мае чалавек 30 набору на розныя музычныя інструменты.
Варта ўзгадаць яшчэ адно мейсца, дзе штотыдзень моладзь набывае новыя веды – Мядзельскі Дом Культуры, па-простаму — клуб.
Тое, што па суботах адбываецца на мядзельскіх танцах, немагчыма назваць культурай. Клуб — гэта мейсца, дзе малады чалавек можа спакойна пасядзець, выпіць якога-небудзь напою, патанчыць, паразмаўляць з сябрамі, адным словам адпачыць. Мядзельскі клюб жа вельмі нагадвае загон для звярэй, у які загнаныя 70 чалавек, не разумеючых сэнсу сваёй прысутнасці.
Калі маладзён пажадае зьвязаць сваё жыццё з паэзіяй, культурай, краязнаўствам альбо гісторыяй, то ў Мядзеле знойдуцца лічаныя людзі, якія змогуць дапамагчы яму ў гэтым. А калі ёсць жаданне быць міліцыянтам, то тут няма праблемаў: пасля сканчэння школы пайшоў у войска, пасля войска ты — абаронца парадку. Таму тут трэба добра паразважаць над выбарам прафесіі.
Калі на працягу сваіх школьных гадоў чалавек не знайшоў пэўныя ідэі, яму вельмі складана вырашыць такое пытанне. А як яго вырашыць, калі большасць моладзі не цікавіцца абсалютова нічым ды і няма каму іх зацікавіць. З гэтага і вынікае праблема разгубленасці і дрэннага выбару працы.
Калі казаць пра духоўнае выхаванне мядзельскай моладзі, то ў Мядзеле ёсьць катэхізіс пры касцёле Маці Божай Шкаплернай, і праваслаўная нядзельная школа. Але бацькам чамусці падаецца не модным весьці дзіця да касцёла ці царквы і дзеці растуць пад уплывам банальнага выхавання: дзіцячы садок, школа, ПТУ, каледж, праца.
Што да вёсак, то там ціха і глуха.
Усё на Мядзельшчыне як у часы, калі людзі мелі прымітыўныя мэты і займаліся кожны дзень адной і той жа працай, жылі ад свята да свята адным днём. Не раз шкадуеш пра тое.Прыкра, што да сённяшняга дня пра гэта не думае мясцовая ўлада.