Фінскія паліцэйскія адшукалі падазраванага ў крадзяжы аўтамабіля дзякуючы ДНК‑аналізу выпітай камаром крыві, якога знайшлі ў скрадзенай машыне.

Камар, павялічаная мадэль

Аўтамабіль скралі летам у Лампуа, што за 380 км на поўнач ад Хельсінкі. Пазней машыну знайшлі за 25 км ад месца злачынства.

Пры абследаванні аўтамабіля быў знойдзены камар‑«крывасмок», якога адправілі ў лабараторыю на экспертызу. Потым усё і закруцілася.

Падазраваны пакуль не прызнае віну, а пракурор павінен вырашыць, ці з’яўляецца ДНК‑тэст выпітай камаром крыві дастатковай падставай для выстаўлення абвінавачання. Але сам факт, што камара знайшлі ў аўтамабілі, сведчыць пра тое, наколькі дэталёва было вывучана месца злачынства.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0