Аператыўнікамі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС сумесна з супрацоўнікамі аддзела вайсковай контрвыведкі КДБ затрыманы камандзір в/ч 41780.

Затрыманы палкоўнік падазраецца ў атрыманні хабару ў памеры 2,5 тыс. даляраў. Грошы яму перадаваў індывідуальны прадпрымальнік, які хацеў узяць у арэнду памяшканне на тэрыторыі в/ч 41780.

Па гэтым факце Гарадзенскай міжгарнізоннай ваеннай пракуратурай узбуджаная крымінальная справа па ч.3 арт.430 УК РБ (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры альбо арганізаванай групай, альбо асобай, якая займае адказную пасаду)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?