Цяпер стартавую цану маюць скараціць яшчэ на 50%, да $2,95 млн.

Чарговы аўкцыён па продажы палацава-паркавага комплексу ў Свяцку Гродзенскага раёну 19 снежня не адбыўся, бо як і ў мінулы раз не было пададзена заявак на ўдзел. Стартавая цана комплексу была зніжаная на 20% і складала 13,3 млрд рублёў ($5,9 млн). Цяпер стартавы кошт маюць скараціць яшчэ на 50%. У выпадку, калі прадаць палац не ўдасца, то яго лёс вырашыць уласнік — Гродзенскі райвыканкам. Адзін з магчымых варыянтаў, які разглядае ўласнік, — перадача палацу Нацбанку.

Дата наступнага аўкцыёну пакуль не прызначаная, паведамілі ў Гродзенскім абласным тэрытарыяльным фондзе дзяржмаёмасці. Вядома, што таргі адбудуцца ўжо ў наступным годзе.

Палац у стылі барока збудаваў італьянскі архітэктар Джузэпе Сака, які з’яўляецца аўтарам іншых будынкаў, створаных у суседняй Горадні ў часы апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Знаходзіцца ў спісе помнікаў рэспубліканскага значэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?