Такія лічбы назваў у аўторак кіраўнік следчага камітэта Расіі Аляксандр Бастрыкін. Гібель гэтых людзей удалося дакументальна зафіксаваць.

Не прыводзіцца звестак, колькі з 162 жыхароў самаабвешчанай краіны былі байцамі найманых узброеных частак, а колькі — мірнымі жыхарамі.

Нагадаем, што неўзабаве пасля пачатку ваеннай аперацыі ў Паўднёвай Асеціі рассійскія ўлады назыывалі куды большую лічбу загінулых — больш за паўтары тысячы чалавек. Паводле звестак самой Паўднёвай Асеціі, у канфлікце з Грузіяй загінулі больш за 2 тыс. мірных грамадзян.

Грузінскі бок агучыў свае страты яшчэ 19 жніўня: загінула 215 грамадзянаў, з іх 69 мірных жыхароў. Паранена было 1469 чалавек. 70 вайскоўцаў лічацца зніклымі бяз вестак, да іх ліку належаць 9 нябожчыкаў, распазнаць якіх не ўдалося.

Адразу пасля канфлікту намеснік начальніка Генштабу Расеі Анатоль Нагавіцын называў большую лічбу стратаў сярод расійскіх вайскоўцаў: 74 забітыя, 171 паранены, 19 чалавек прапалі без вестак.

Не выключана, што лічбы, названыя Бастрыкіным, былі скарэктаваныя ў бок памяншэння, бо Расія настойвала, што грузінская аперацыя была скіраваная супраць мірнага насельніцтва, тады як Тбілісі настойвае, што ўдары наносіліся пераважна па вайсковым пазіцыям.

Эхо Москвы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0