«Еўрапейская кааліцыя» ў аўторак прэзентавала план нацыянальнага прымірэння дзеля будучыні Беларусі.

Палітыкі прапаноўваюць уладам разам вырашаць праблемы, якія прыходзяць у нашу ў краіну ў сувязі з сусветным фінансавым крызісам.
Такая супраца будзе магчымая пры выкананні ўладамі некалькіх пунктаў: адмена паправак у крымінальны кодэкс, спрашчэнне рэгістрацыі незалежных СМІ, дэмакратызацыя выбарчага заканадаўства, рэфармаванне эканомікі, а таксама наданне статусу гістарычнай каштоўнасці бел‑чырвона‑беламу сцягу і гербу «Пагоня».

У сваю чаргу «Еўрапейская кааліцыя» абяцае: выкарыстанне міжнародных сувязяў дзеля арганізацыі дапамогі беларускай эканоміцы, сумесны ўдзел у распрацоўцы эканамічных рэформаў, гарантыю імунітэту сённяшнім чыноўнікам ад пераслед у выпадку змены ўлады.

Лідэр «Еўрапейскай кааліцыі» Мікола Статкевіч кажа: «Нас усіх хвалюе фінансавы крызіс, але яшчэ больш хвалюе як улада з яго выходзіць. Сёння відавочна, што Захад не дасць уладам вялікіх грошай. Адзіная надзея ў Лукашэнкі застаецца на Расію. Але ў абмен Расія можа запатрабаваць наш суверэнітэт. Ніхто не ведае, за кошт чаго атрымалася дамовіцца на сёлетнія цэны на газ, што было за гэта паабяцана. Мы прапаноўваем уладзе гарантыю прымірэнне, калі будуць праведзеныя канкрэтныя крокі па дэмакратызацыі.

Мы прапануем ужо ўвесну правесці датэрміновыя дэмакратычныя парламенцкія выбары. Калі нашы прапановы будуць выкананыя, то мы гатовыя дапамагчы ўладзе шукаць грошы для выхаду з крызісу ў заходніх краінах», — кажа М.Статкевіч.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?