У дзяржаўных установах аховы здароўя плануецца павялічыць колькасць платных паслуг.

У дзяржаўных установах аховы здароўя Беларусі плануецца павялічыць колькасць платных паслуг. Пра гэта паведаміў міністр аховы здароўя Васіль Жарко 23 снежня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, цяпер гэтае пытанне разглядаецца ў міністэрстве, адпаведная прапанова ў Саўмін яшчэ не ўнесена.

«Мы думаем над гэтым, бо платныя медыцынскія паслугі — гэта таксама прыработак лячэбных устаноў для ўмацавання матэрыяльна‑тэхнічнай базы і стымулявання аплаты працы нашых медыцынскіх работнікаў», — сказаў В.Жарко.

Паводле яго слоў, пры пашырэнні пераліку платных паслуг інтарэсы грамадзян ушчамляцца не будуць. «Тое, што закладзена ў сацыяльныя стандарты, павінна выконвацца», — зазначыў міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?