Тацяна Матрунчык, супрацоўніца выдавецкага аддзелу Брацтва Віленскіх пакутнікаў, паведаміла, што ў Петрапааўлаўскай царкве святочная служба ўначы з 6 на 7 студзеня будзе весціся паводле завядзёнкі па‑стараславянску. Але штосуботы ў царкве праводзіцца па‑беларуску споведзь, служба, малебен і паніхіда (пачатак а 7.30 зранку). А штосерады а 17‑й на беларускай мове гавораць малебен за беларускі народ з акафістам пакутнікам Антонію, Іаану і Яўстафію Віленскім.

Акрамя таго, па‑беларуску праходзяць набажэнствы кожную першую суботу месяца ў прыходзе іконы Божай Маці Ўсіх Гаротных Радасць на вуліцы Прытыцкага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?