Пра гэта заявіў 23 снежня кіраўнік дзяржавы, адказваючы на пытанні журналістаў у Бярозе (Брэсцкая вобласць).
«Цана на газ для Беларусі будзе падаць. З 1 студзеня да 31 снежня 2009 года яна значна ўпадзе, прыкладна ў 2,5‑3 раза, і ў сярэднім будзе прымальнай для нас.
Каментуючы вынікі перамоваў прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, што прайшлі 22 снежня ў Маскве, Лукашэнка канстатаваў, што бакі дамовіліся па ўсіх пытаннях.
Паводле ягоных словаў, у Беларусі ўдзячныя за гэтыя дамоўленасці, і Беларусь у даўгу не застанецца.
«Мы адпрацуем. І гэта знайшло разуменне ў кіраўніцтве РФ.Хоць спрэчкі былі гарачыя, але мы ў прынцыпе дамовіліся», — сказаў беларускі лідэр.
У той жа час Лукашэнка прызнаў, што перамовы былі цяжкія.
«Сітуацыя складвалася не лепшым чынам на нашу карысць, і тым не менш мы не гулялі супраць Расійскай Федэрацыі. З нашага боку не было ніякіх перакодаў у рашэнні ўсіх пытанняў, якія паставіла перад намі Расія: і ваенна‑палітычных, і сацыяльных, і эканамічных.
Мы прымаем ўсе прапановы і гатовы весці па іх перамовы».
0
0
0
0
0
0