president.lt

president.lt

Напярэдадні Божага Нараджэння прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус павіншаваў суайчыннікаў, што жывуць за мяжой, са святам.

У звароце, у прыватнасці, гаворыцца:

«Мы жадаем спакою тым, хто побач, ціха згадваем аб тых, хто сышоў у іншы свет,

і ў думках абдымаем тых, хто знаходзіцца ўдалечыні ад роднае хаты».

«Я ведаю, што для многіх сем’яў гэтае свята адзнаменавана не толькі Надзеяй, Верай і Любоўю, але і тугой па блізкіх. Шмат хто ў Вігілійны вечар сядае за стол удалечыні ад свае сям’і, ад сваіх блізкіх, таму адлегласць і разлука напярэдадні святаў адчуваюцца больш хваравіта, чым у звычайныя дні.

Але, побач з жывым хрысціянствам, у сэрцах нашых жывы яшчэ і літоўскі дух. Гэта духоўная сіла, якая нітуе літоўскі народ і збліжае людзей Літвы, у якой бы краіне свету яны б не знаходзіліся.

Гэта сіла, якая ў думках і ў рэальнасці цягне людзей вяртацца дахаты — у Літву. У такую Літву, з якой ніколі б не хацелася з’яжджаць, а наадварот, з’ехаўшы, заўсёды хацелася б вярнуцца».

Да віншаванняў таксама далучылася першая лэдзі краіны — спадарыня Алма Адамкене:

«Даражыце сваім нацыянальным ідэнтытэтам і перадавайце гэтую каштоўнасць сваім дзецям —як традыцыю, як духоўныя карані. Як напамін пра зямлю, дзе Вас будуць заўсёды чакаць, што б там ні здарылася», цытуе словы Валдаса Адамкуса і Алмы Адамкене delfi.lt

У Беларусі традыцыя віншаваць кіраўніцтвам краіны суайчыннікаў за мяжой не прыжылася. У нас нават не прыняты закон аб суайчынніках за мяжой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0