Прагноз надвор’я ў Беларусі на 25—27 снежня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 25 снежня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Месцамі невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні, 6—11 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак ‑2—9°C.

У Мінску 25 снежня воблачна з праясненнямі, невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні, 6—11 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак ‑3—5°C.

У наступныя двое сутак, 26—27 снежня, сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць.

26 снежня па поўдні краіны невялікі снег, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні, 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу ‑4—11°C, днём ‑3—8°C. 27 снежня пераважна без ападкаў, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер няўстойлівы, слабы. Тэмпература паветра ноччу ‑6—12°C, пры праясненнях да ‑14°C, днём ‑3—9°C.

У сталіцы 26 снежня будзе пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні, 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу ‑5—7°C, днём ‑4—6°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0