Беларускамоўная грэка-каталіцкая грамада сталіцы ладзіць сёння куццю, на якую запрашае таксама ўсіх адзінокіх і малазабяспечаных, якім не пад сілу падрыхтаваць традыцыйную калядную вячэру, ды каб разам сустрэць першую зорку і нараджэнне Хрыста.

Кажа парах прыхода айцец Андрэй Абламейка:

Сёння гэта Куцця будзе а 20‑й гадзіне тут, у нашым душпастарскім цэнтры святога Язэпа па вуліцы Арджанікідзе 6, гэта недалёка ад станцыі метро «Аўтазаводская». Звычайна на Куццю традыцыйна ў беларусаў, і мы гэтага абавязкова трымаемся, ёсць 12 посных страваў, якія ляжаць на абрусе, а пад абрусам сена, і яно нагадвае нам, што наш Госпад прыйшоў у гэты свет малым дзіцем, прыйшоў у стайні, нарадзіўся вельмі простым чынам на сене. І гэта здарэнне мы будзем разам сустракаць і пачнём з гэтай проста куцці. Таксама памолімся да Ісуса, перад гэтым разломім прасфору, гэта таксама знак жыцця. Запалім свечку, гэта святло Бэтлеемскае і пасля ўначы будзем святкаваць гэтае нараджэнне Божае. І будзем калядаваць.

Гэта асаблівы вечар у жыцці кожнага хрысціяніна, кажа айцец Андрэй, таму менавіта калядная вячэра ці Куцця ў цэнтры святога Язэпа стала ўжо традыцыяй. Можа на Куццю прыйсці кожны, каб правесці гэты вечар разам з вернікамі грэка‑каталіцкай грамады, ўшанаваць нараджэнне Хрыста, кажа айцец Андрэй.

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0