Начальнік аддзелу падтрымкі дзяржаўнага абвінавачання Генеральнай пракуратуры Сяргей Целяжэвіч у інтэрв’ю БЕЛТА распавёў пра колькасць і якасць працы дзяржаўных абвінаваўцаў.

Пачынаючы з 2001 году, згодна новага заканадаўства, пракуроры абавязаныя прысутнічаць у судах пры разглядзе ўсіх катэгорый крымінальных спраў. За гэты час

колькасць разгледжаных у судах з удзелам пракурораў крымінальных спраў вырасла з 35 тысяч да 66 тысяч. У сярэднім на аднаго дзяржаўнага абвінаваўцу прыходзіцца ў каля 220 спраў — каля 3 у дзень. На сёння ў судах працуе 302 дзяржаўныя абвінаваўцы, што ў 3,5 разы менш, чым суддзяў, што маюць права разглядаць крымінальныя справы.
У выніку даводзіцца прыцягваць да ўдзелу пракурорскіх супрацоўнікаў з іншых галінаў, што непазбежна ўплывае на якасць працы дзяржаўнага абвінавачання. Пракуратура неаднаразова рабіла і робіць спробы, у тым ліку і на заканадаўчым узроўні, зменшыць нагрузку на пракурораў у судзе. У пракуратуры спадзяюцца, што нескладаныя справы, якія не выклікаюць сумневаў у вінаватасці падсуднага, будуць адбывацца па магчымасці без удзелу пракурораў. На думку Сяргея Целяжэвіча, гэта дазволіла б паскорыць судовы працэс ды зэканоміць дзяржаўныя сродкі. Акрамя таго, упэўнены ён,
«у абвінавачаных з’явіўся б большы стымул да прызнання сваёй віны і больш шчырай пазіцыі ў судзе».
Паводле начальніка аддзелу, да такіх спраў адносіцца прыкладна кожная чацвёртая.

Кажучы пра якасць пракурорскай працы ў судах, С. Целяжэвіч паведаміў, што толькі палова беларускіх судоў выдзеліла пракурорам асобныя працоўныя памяшканні.

Колькасць апраўдальных прысудаў складае толькі 0,26 % ад агульнага аб’ёму прысудаў – 153 за апошнія 11 месяцаў. З іх 24 прысуды былі адмененыя. «Гэта гаворыць аб тым, што якасць следства знаходзіцца на высокім узроўні, расследаванне праводзіцца аб’ектыўна, збіраюцца неабходныя доказы»
– кажа пракурор.

Ставіць пытанне Гепракуратура і пра індывідуалізацыю пакаранняў. Сёння за паўторны выпадак хабарніцтва чалавека чакае турэмнае зняволенне тэрмінам ад 6 гадоў. Але гэта можа быць сітуацыя, калі ў абодвух выпадках хтосьці атрымаў па $10, а некага могуць злавіць і на $10 тыс., тлумачыць начальнік аддзелу. Цяпер пры ўдзеле дзяржаўных абвінаваўцаў праблема пачала вырашацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?