Пляцоўка знаходзіцца ў паўночнай частцы Астравецкага раёна, паміж вёскамі Гоза і Міхалішкі каля аўтадарогі Вільнюс — Полацк (Р‑45).
Лінія сейсмаразведкі праходзіць проста праз вёску Валейкуны — правады з сейсмадатчыкамі перасякаюць вуліцу, дзе‑нідзе праходзяць па прысядзібных участках і замыкаюцца на машыне‑лабараторыі. У раёне вёскі працавала, прычым даволі інтэнсіўна, паўдзесятка буравых комплексаў «Белгеалогіі».

На думку апытаных жыхароў Астраўца, перспектыва будаўніцтва атамнай электрастанцыі іх не пужае.

Яны разлічваюць, што з’явіцца новае жыллё, будуць арганізаваныя новыя працоўныя месцы. Галоўнае, каб не было «ніякай радыяцыі»,
сказала адна з жыхарак горада ў інтэрв’ю БелаПАН.

Намеснік кіраўніка адміністрацыі Астравецкага раёна па ідэалогіі Віктар Свіло лічыць, што, калі раней людзям няма чаго было сказаць адносна перспектывы будаўніцтва ў Астравецкім раёне атамнай электрастанцыі, то праз год «самі чыноўнікі, жыхары Астравеччыны шмат прачыталі, шмат даведаліся пра гэтую праблему».

«Я лічу, што меркаванне пра перспектыву будаўніцтва атамнай электрастанцыі набыло больш станоўчае адценне, — зазначыў У.Свіло. — Людзі ў большай ступені пазбаўляюцца ад «чарнобыльскага сіндрому», які быў характэрны ў пачатку 2008 года.

Мы вельмі разлічваем, што «горад энергетыкаў», дзе будуць жыць людзі, якія абслугоўваюць АЭС, будзе пабудаваны менавіта ў Астраўцы».

***

20 снежня Дзяржаўная камісія па выбары месца размяшчэння зямельнага ўчастка для будаўніцтва АЭС у Беларусі прыняла рашэнне аб будаўніцтве станцыі на Астравецкай пляцоўцы (Гродзенская вобласць). Гэта пляцоўка выявілася эканамічна самай прывабнай у параўнанні з іншымі, заявіў на прэс‑канферэнцыі 22 снежня інжынер ДУ «Дырэкцыя будаўніцтва атамнай электрастанцыі» Уладзімір Петрушкевіч.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0