Калядны нумар «Нашай Нівы» з’явіўся ў шапіках сталіцы. Да рэгіёнаў ён даедзе заўтра.

На 24 старонках вы знойдзеце вынікі году, беларускі каляндар на 2009 год, вялікую крыжаванку, фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч з глушы Ганцавіцкага раёну, артыкулы Віталя Тараса, Сяргея Харэўскага. Падазраваных у тэрарызме ЦРУ транспартавала ў Гуантанама ў тым ліку праз Беларусь — такія звесткі знайшоў Сяргей Богдан.

Сярод традыцыйных матэрыялаў Каляднага нумару — апытанне кнігагандляроў, крытыкаў, навукоўцаў. Яны вызначылі найлепшую кнігу 2008 году.

Друкуецца і каляднае апавяданне — дэбют у гэтым фармаце Таццяны Рабушкі, вядомай інтэрнаўтам як блогерка lionellia.

Пытайцеся ў шапіках «Саюздрукаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0