Чацвёра грамадзянін Беларусі падалі заяўкі на эвакуацыю з сектару Газа, якую рыхтуюць расійскія дыпламаты.
Паводле інфармацыі РІА Новости, у фармаваных спісах на выезд з анклава, які чацвёрты дзень бамбардзіруецца ізраільцянамі, знаходзяцца таксама 122 грамадзяніны Расіі, 38 — Украіны, 30 — Малдовы і 5 — Казахстану.
Летам 2007 года з сектару Газа было эвакуявана 10 беларускіх грамадзян — тры жанчыны і сем дзяцей. Прычынай эвакуацыі стаў захоп улады радыкальнай групоўкай ХАМАС, якая выступіла супраць умеранага руху ФАТХ. Зараз Ізраіль праводзіць у сектары Газа антытэрарыстычную аперацыю «Літы свінец».