сабралі прадпрымальнікі рынку раёну Саломінка.

Ленінскі суд Магілёва прыняў да разгляду пазоў жыхара мікрараёну Саломінка Ігара Каваленкі супраць гарвыканкаму. Гарвыканкам адмовіўся рэгістраваць ініцыятыўную групу па правядзеньні мясцовага рэфэрэндуму, што й стала прычынай для суду. Сёньня судзьдзя Галіна Тарасава паведаміла пазоўніку, што працэс пачнецца 16 студзеня і ён абавязаны забясьпечыць яўку на яго ўсіх 27 сяброў ініцыятыўнай групы.

Мясцовы рэфэрэндум ініцыявалі гандляры рынку «Крыніца», што месьціцца ў мікрараёне Саломінка. Гарвыканкам пастанавіў на месцы рынку ўзьвесьці спарткомплекс, а рынак перанесьці. На рынку працуюць паўтары сотні гандляроў. Праз рэфэрэндум прадпрымальнікі хацелі высьветліць, ці падтрымліваюць жыхары мікрараёну гэты намер улады. Яны назьбіралі ў сваю падтрымку 6000 подпісаў жыхароў мікрараёну Саломінка.

Ініцыятыўную групу па правядзеньні рэфэрэндуму гарвыканкам не зарэгістраваў. Тады гандляры й вырашылі шукаць праўды праз суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?