Шаноўныя суродзічы, дарагія сябры!

У канцы гэтага 2008 году хачу выказаць Вам маю глыбокую ўдзячнасьць за ўсё, што вы зрабілі, каб належна адзначыць 90-тыя ўгодкі БНР.

Адзначаліся яны ў Беларусі, у Эўрапэйскім парляманце ў Страсбургу, на Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі, на канфэрэнцыі ў Празе, на шматлікіх імпрэзах у ва ўсіх краінах, дзе пражываюць беларусы, а найболей ўрачыста, магчыма, на сёлетніх сьвяткаваньнях 25-га сакавіка.

Асабіста хачу падзякаваць за запросіны на сьвяткаваньні. У гэтым годзе мела прыемнасьць спаткаць, часта ўпершыню, многіх цудоўных суродзічаў.

Усім жадаю прыемна правесьці гэтыя сьвяты. Жадаю цяплыні, шчасьця, здароўя, а найважней – задавальненьня тым, што вы зрабілі, каб прынесьці крышку шчасьця дарагім вам людзям.

Жадаю, каб Новы 2009 год прынёс тыя зьмены, на якія ўсе мы чакаем – а менавіта волю і дабрабыт нашаму народу. Прашу ў Бога, каб вярнуў яму сваю Краіну Беларусь!

Івонка Сурвіла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?