Раней адбіралі пашпарты, каб нікуды не маглі трапіць. Цяпер іншае прыгоннае права. Чалавек маўчыць 10 гадоў як тое быдла. Піша Мікалай Рыбакоў з Копысі.

Ленінцы, сталінцы калісьці верылі, што магчыма выраўняць вёску і горад. Сапраўды, вёска вымірае, насельніцтва гораду ўзрастае, вось і лічу, што застануцца адны гарады.

Гледзячы на ТВ сцверджанні чыноўнікаў пра тое, што сабралі велізарны ўраджай збожжа і 9 млн тон бульбы, дык неяк смешна становіцца. Вагон уздоўж 20 м, вага 60 тон, дык вось трэба 150000 вагонаў, цягнік дліной 3000 км, столькі ж па бульбе, карацей кажучы, бульбы і зерня сабралі столькі, што цягнік дліной ад Брэста практычна да Уладзівастока. Ды хто сабраў — спітыя ўласнікі, старыя пенсіянеры, міліцыянеры ды чыноўнікі. Вось гэта праца. Падман ды і толькі. Вось дзяржава хваліцца, што падтрымлівае свайго вытворцу. Падтрымка 13 трыльёнаў рублёў. Падзялю на 2200 рублёў. Атрымалася 5,5 мільярдаў даляраў, столькі колькі было золатавалютных сродкаў у Нацбанке. Карацей кажучы, зарылі ўсе золата‑валютныя сродкі ў зямлю, а аддачы — нуль. Кожны год завозім увесну моркву, буракі, цыбулю па нятанных цэнах. Вось дзяржава непакоіцца аб падтрымцы ўласных гаспадарак.

Позна! Адбілі ў чалавека ахвоту працаваць на зямлі.

Калі ўласнік здасць 999 літраў малака, дзяржава даплаціць 30000 беларускіх рублёў. Вельмі магутная падтрымка — на 1 літр выходзіць 30 рублёў, меней чым каштуе карабок запалак. Вось гэта падтрымка.
Раней у нашым мястэчку было 110 галоваў кароваў, засталося 6.
Лічу праз 5‑6 год вучням першых класаў будуць паказваць кароваў нават у буквары, а гараджане будуць меркаваць, што малако вырабляюць з нафты.

Співаецца вёска. Дастаткова зайсці ў мясцовую краму. Віно, гарэлка, піва займае большую плошчу мясцовых крамаў. Чаму так адбываецца? Лічу, па першае гэта форма ўласнасці. Панабудавалі шмат аграгарадкоў. Частка не заселена ні кім. А тыя, што заселеныя — у людзей няма радасці, безвыходнасць.

Раней адбіралі пашпарты, каб нікуды не маглі трапіць. Цяпер іншае прыгоннае права. Чалавек маўчыць 10 гадоў як тое быдла, жывёла.
Дырэктары аграгарадкоў пануюць, таму што людзі маўчаць, бо сказаў слова развітаўся з працай і жытлом. Іншы час, а метады прыгоннага права засталіся тымі ж. шкада, што знікла такая з’ява як талака, цяпер кожны сам па сабе.

Усе мы родам з дзяцінства, а яшчэ ўсе мы родам з вёскі. Вёска раней бдзіла аб маральных устоях жыцця, цяпер іх нават не каму блюсці.

Моладзь з’язджае, на вёсцы адны пенсіянеры і спітыя спадары. Гэта ў Нідэрландах 1 адсотак насельніцтва корміць усю краіну, і хапае на экспарт па ўсім Еўрасаюзе. Прэзідэнт толькі абяцае гнаць чыноўнікаў у Галандыю. Я б параіў Вам самому з’ездзіць ды пабачыць сваімі вачыма, тым больш што да красавіка 2009 гэта магчыма зрабіць. Ведаеце, пустазелле спачатку расце ў «галаве», а потым у навакольным асяродку, якія раней былі палямі і ўласнымі надзеламі.

Як заўсёды ўзнікае пытанне «што рабіць?». Ды аддаваць зямлю ва ўласную гаспадарку тым людзям, хто яшчэ мае сілы, здароўе, каб змяніць думку асноўнай колькасці грамадства пра тое, што, працуючы на зямлі, не будзеш багаты, а будзеш гарбаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?