Падчас правядзення наземнай вайсковай аперацыі ў Газе, працягваецца абстрэл ізраільскай тэрыторыі. Сёння, прынамсі 33 ракеты і міны з Сектара Газы трапілі на ізраільскую тэрыторыю. У адзін з залпаў ракета ўпала побач з домам і параніла дзяўчынку.

Апоўдні 8 самаробных ракетаў «Касам» паваліліся на адкрытыя тэрыторыя ў пустэльні Нэгеў. Яшчэ тры міны ўзарваліся ў гарадох Бээр‑Шэва і Нэтывот. У гарадку Сдот‑Нэгеў ракета трапіла ў межу гораду ды параніла некалькі месцічаў.

Ізраільскі прэм’ер міністар Эгуд Ольмерт адкінуў просьбу прадстаўнікоў Еўразвязу спыніць агонь на 48 гадзінаў. «Перад мінулым спыненнем агню яны («Хамас») стралялі на 20 кіламетраў, цяпер — на 40, і калі будзе спынены агонь яшчэ раз, дык яны сягнуць 60 кіламетраў ці нават больш».

Словы ізраільскага прэм’ера прагучалі на тле заявы прэсавага сакратара «Хамасу» Абу‑Обейда, які загразіў учора, што «радыус далятання ракетаў будзе павялічаны і што колькасць ізраільцянаў, якія маюць трапіць у гэты радыус абстрэлу, таксама істотна павялічыцца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?