У другой палове дня 6 студзеня ў Мінску павялічыліся чуткі пра тое, што ў найбліжэйшыя дні будзе аб’яўлена пра дэнамінацыю беларускага рубля.
Прычым называецца нават канкрэтная дата – 8 студзеня.
Людзі спасылаюцца на нейкія дакументы, што нібыта паступілі ў камерцыйныя банкі з галоўнага банка краіны. Нацбанк рашуча абвяргае гэтыя чуткі.
«Заўтра дэнамінацыі не будзе, і найбліжэйшы час яе абвяшчаць не плануецца.Мы не будзем абвяргаць кожную дату. Чуткі рэгулярна з’яўляюцца ў апошнія дні», – заявіў БелаПАН увечары 6 студзеня прэс-сакратар Нацыянальнага банка Міхаіл Журавовіч.
Ён падкрэсліў, што рэзкі ўсплёск чутак, магчыма, абумоўлены тым, што 7 студзеня – выхадны дзень і людзі па аналогіі з 1 студзеня лічаць, што следам за дэвальвацыяй павінна адбыцца павінна адбыцца дэнамінацыя.
Аднак нічога такога не плануецца. Больш за тое, у момант крызісных тэндэнцый
правядзенне такой аперацыі з’яўляецца немэтазгодным,падкрэсліў прадстаўнік Нацбанка.