Пра спыненне паставак праінфармаваў украінскі канцэрн «Нафтагаз».
«Яшчэ а 6-й раніцы (паводле кіеўскага і мінскага часу) праз Украіну паступала 40 млн кубаметраў газу. У 7:44 пастаўкі ўпалі да нуля», – сказаў прадстаўнік «Нафтагазу».
Віну за гэта ён усклаў на «Газпром». «Усе пункты пастаўкі газу да украінскай сістэмы трубаправодаў знаходзяцца ў Расіі. Мы фізічна не можам арганізаваць дастаўку газу адтуль», – кажа прадстаўнік «Нафтагазу».
Газпром пярэчыць пра закрыццё апошняга, чацвёртага трубаправоду, па якім ідзе расійскі газ у Еўропу.
Масква пастаўляе ў краіны Еўрасаюзу чацвертую частку неабходнага газу. 80% яго ідзе цераз тэрыторыю Украіны.