Дыскаграфія. Из точки А, Go‑Records, 2008.

Нетаропкае Intro цяпер у модзе сярод альтэрнатыўнікаў. Магілёўскі гурт таксама пачынае з вязкага найгрыша. Далейшыя скавытанні ды нараканні на жыццё (песні «Бред», «Стон») неяк зусім не настройваюць на добры лад.

Сумна гэта ўсё ды неарыгінальна. Але з кожным наступным трэкам Stёkla ўсё больш адкрываюцца. Добры і прыемны нумар «Шаги», дзе вакалістка напоўніцу дэманструе свае вакальныя магчымасці, а музыкі сведчаць, што яны ведаюць, як ствараць суперскія балады (слушна — трэба скрыпачку з віяланчэллю прыцягнуць). Цудоўнае двухгалоссе ў беларускамоўным трэку «Да сэрца»: някепская мова і неймаверная энергетыка (Маўзер просіцца на бэк!).

«Бездна» — пэўна, самая запамінальная кампазіцыя з дыску, той выпадак, калі хочацца зрабіць музыку гучней. Апошні цвік — «Почему» — стыльненька і запамінальна ды яшчэ з этнічным прысмакам. У каманды можа быць вялікая будучыня! На гэтым трэба было б сканчаць, але музыкі, відаць, вырашылі дабіць альбом восьмым трэкам‑бонусам. І ўсё сапсавалі малавартым музычным жартам пра шмаль і піва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?