Менск. Гласныя-дэмакраты маняцца ў скорасьці падняць у гарадзкой думе справу аб тое, чаму ў Вільні за расклейку афішак і т.п. горад мае даходу ў год каля 7000 руб., а ў Менску – усяго толькі 660 руб? Гэтай справай дагэтуль ніхто з «айцоў» гораду не цікавіўся, а каб жа за яе добра ўзяцца, то і ў Менску перапала б якіх пара тысяч руб. на карысьць гораду.

«Наша Ніва». 1911. № 20–21.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0