Аўстралійская жанчына абвінавачваецца мясцовай пракуратурай у тым, што, падпаліўшы ў прыпадку рэўнасці азнаку мужчынскасці свайго супружніка, спрычынілася да яго смерці.

Паводле пракурора, 44-гадовая аўстралійка падпаліла мужаў пеніс каторы час пасля таго, як згледзела мужчыну ў абдымках іншай кабеты. Прычакаўшы нагоды, у момант, калі здраднік быў у ложку, раўнівіца выліла на яго полавы орган гаручае рэчыва і пусціла чырвонага пеўніка. Падсмалены муж вокамгненна стаў тушыць полымя вадкасцю, што толькі трапіла пад руку, памылкова абраўшы моцны алкагольны напой. Дзеянне сталася смерцяносным, а ў дадатак агонь знішчыў дом сямейнай пары і дом суседзяў.

У сваё апраўданне падпальшчыца кажа, што «жадала адно зніштожыць мужу чэлес, каб той не дастаўся іншым жанчынам, і зусім не думала забіваць». Псіхіятрычная экспертыза выявіла поўнае здароўе жанчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?