Стратэгіяй змаганьня з рэжымам мусіць стаць самаарганізацыя. Гэткі шлях назіраўся ва ўсіх краінах, дзе ўзьнікалі праблемы свабоды слова, сходаў і г.д. Гэтак, кожны можа ці нават павінен рабіць простую, але выключна важную справу інфармаваньня хаця б свайго суседа. Да таго ж, сёньняшняе заканадаўства не разглядае ўлёткі да 300 асобнікаў як выданьне, што падпадае пад якія-небудзь абмежаваньні ці забароны. Але, вядома, рабіць гэткую справу трэба ненавязьліва.

Самаарганізоўвайцеся і перамагайце!

Я.Глум, Менск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0