Усяго 140 тысяч чалавек прыйшлі ў храмы ў ноч на праваслаўнае і 90 тысяч — на каталіцкае Раство.
Каля 16 тыс. мінчукоў узялі удзел у багаслужбах на праваслаўнае Раство. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе Мінгарвыканкама.
Усяго ў Беларусі — 140 тыс.
Урачыстыя службы 6‑7 студзеня прайшлі ў 25 храмах сталіцы.
Нагадаем, што ў службах на каталіцкае Божае нараджэнне 25 снежня ўзялі ўдзел 3 тыс. 300 чалавек у сталіцы і 90 тысячы чалавек ва ўсёй краіне. Як бачым, Беларусь застаецца нерэлігійнай краінай.
Калі ўзяць пад увагу, што ў Мінску афіцыйна пражывае 1 млн 728 тыс. чалавек, то ў багаслужбах на абодва Раства ўзялі ўдзел толькі 1,176% жыхароў сталіцы.