Прэм’ер-міністр Польшчы абвінаваціў Расію, што гэта яна стварыла праблему, што да газавага канфлікту.

«Не можа быць так, што Україна, як транзітны край нясе палітычную адказнасць за гэты крызіс. Сёння прыйшло пацверджанне, што найгоршым партнёрам для Еўрасаюза ёсць Расійская Федэрацыя, а не Україна», – заявіў па спатканні з кіраўнікамі ўрадаў дзяржаў Вышаградскай групы прэм’ер Туск.

Расія адкінула прапанову ЕС у справе прыезду назіральнікаў Еўрасаюза, якія меліся б выехаць ва Украіну, каб кантраляваць транзіт газа да ЕС.

Туск таксама праінфармаваў, што прэм’ер Украіны Юлія Цімашэнка папрасіла прыслаць ва Украіну польскіх экспертаў.

Тым часам у Брусэлі чыноўнікі Еўрасаюза не дасягнулі паразумення з Расіяй у справе дастаўкі расійскага газу праз Украіну,
пра гэта паведаміў камісар ЕС у пытаннях энергіі Андрыс Пебалгс.

Расія настойвае на ўключэнне ў склад назіральнікаў сваіх прадстаўнікоў.

 Дональд Туск - у цэнтры, злева - старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу.

Дональд Туск - у цэнтры, злева - старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?