Усе прыхільнікі беларушчыны могуць ўзяць удзел 8 ліпеня ў чарговым сьвяце вольнай беларускай паэзіі ў навакольлі Дому-музэю Янкі Купалы ля вёскі Ляўкі на Аршаншчыне.

Знайсьці лёгка: трэба даехаць да музэю, а там прайсьці праз ягоную тэрыторыю ў бок берагу ды спусьціцца па сходах да Дняпра. Па беразе налева, прайсьці каля 500 мэтраў да вогнішча. Паблізу можна паставіць намёт.

Калі на сваёй машыне, то лепш ехаць праз/паўз Барань і Копысь (там ёсьць пантонны мост праз Дняпро). З «алімпійкі» лепш павярнуць на Коханава. Ля музэю ёсьць паркоўка.

Даехаць і ад’ехаць без машыны можна аўтобусам Вор-ша–Копысь, які ад аўтавакзалу адыходзіць у 6.30; 10.00; 13.30; 16.30. Ехаць трэба да прыпынку «Музэй Янкі Купалы», дарога зойме з паўгадзіны і будзе каштаваць 2070 рублёў.

Падрабязьней «НН» напіша перад сьвятам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0