Ядзвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч. Любовь-судьба, West Records, 2008

Дыск ад самага славутага дуэту беларускай эстрады, аснову якога склалі песні, вядомыя з дзяцінства. Што праўда, акуратна перазапісаныя з захаваннем усіх ранейшых адметнасцяў. Песні Ядзі і Сашы, як той сырадой для гарадскога — адмыслова наўрад ці спажываць будзеш, але як пакаштуеш — нібы і смачна, асабліва такія творы, як «Завіруха» ды «Счастливый случай». Гэтыя артысты з тых, каму анічога новага ствараць і не трэба — яны ўжо напяялі на людскую любоў і сталіся неад’емнай часткай беларускай музычнай сучаснасці. На дзіва добра ўклаліся ў гэты «the best-авы» канцэпт новыя песні, асабліва ўдалая «Любовь-судьба» аўтарства Ягора Хрусталёва. З сапраўдных вартасцяў — «Любви прощальный бал» трохі пад Дасэна, трохі пад «Секрет» — «Мама, не горюй» і цалкам свая «Малінаўка». Упрыгожылі артысты і «Фелічыту», пераспяваўшы яе на дзвюх дзяржаўных мовах, а з дэкаратыўных прытанцулек «Чарка на пасашок» зрабілі натуральны тлумны фолк-дэнс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?