Справа па ч. 1 арт. 139 КК (забойства) распачата пракуратурай Савецкага раёна Мінска ў дачыненні да 48‑гадовага мясцовага жыхара.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, мужчына быў затрыманы 8 студзеня і ўзяты пад варту за забойства сваёй жонкі.

Цела 51‑гадовай жанчыны з разрэзам брушной поласці, адчляненнем дзвюх ступняў і кісці левай рукі было знойдзена ўчора ў кватэры дома на вуліцы Мірашнічэнка, дзе жыла сямейная пара. Злачынства ўчынена 28 снежня.

Муж, раней судзімы за крадзеж і пагрозу забойствам, у стане алкагольнага ап’янення задушыў сваю жонку.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0