Лары Флінт, кароль порнаіндустрыі, чый жыццяпіс быў увекавечаны ў кінастужцы Мілаша Формана «Народ супраць Лары Флінта», папрасіў у Кангрэсу ЗША грашовую дапамогу ў памеры 5 мільярдаў долараў для галіны эканомікі, у якой ён заняты, ды якая на думку бізнэсоўца, «таксама зазнае вялікія фінансавыя цяжкасці».

Амерыканскі ўрад займаецца цяпер упырскваннем грошай у гібеючыя галіны эканомікі. Першым вялікую фінансавую дапамогу ўжо атрымалі амерыканскія вытворцы аўто. «Нам здаецца, што цяпер кангрэс па-сур’ёзнаму ўзяўся выбавіць з бяды найважнейшыя галіны айчыннай эканомікі, а мы ж глыбока перакананыя, што вартыя роўнага стаўлення, — кажацца ў Флінтавай заяве. — У цяжкую часіну, каб зазнаць палёгку, амерыканцы звяртаюцца да ўсялякіх забаваў. І сярод найпапулярнейшых — забавы «для дарослых».

«Сёння ўсе, ад банкаў да Вялікай Тройцы (тры найбуйнейшыя аўтамабільныя кампаніі), просяць, каб дапамаглі менавіта ім, — дадае прэсавы сакратар Флінта Эван Морган. — І як усе астатнія пацярпелыя ад эканамічнага запавольвання порнаіндустрыя таксама просіць грашовую дапамогу, каб ачуняць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?